Эколайф, народный лечебник

Ляцяць белакрылыя птушкі

Вось каторы ўжо раз на палескую зямлю завітала вясна, прынесеная на крылах белых буслоў. Са спазненнем. З вялікім спазненнем. Такой зацяжной зімы ніхто не помніць нават з людзей сталага ўзросту. Тыя буслы, што прыляцелі ў тэрмін, як і кожны год, набраліся бяды.

Са спазненнем, масава ляцяць і астатнія буслы - прыйшла вясна. І мы па старой завядзёнцы, як і нашы продкі рабілі, шукаем у нябесным блакіце раскінутыя ў палёце крылы, прычым, на добрай вышыні, бо верым, што ўбачыць першага бусла высока ў небе - добры знак: сёлета ўсё будзе добра і са здароўем, і ў сям`і, і ў справах.

Увогуле, белы бусел - адна з самых легендарных птушак у свеце. Яго абагаўлялі з даўніх часоў да такой ступені, што нават самы сапраўдны матэрыяліст верыць у яго містычную сутнасць і ніколі не дазволіць сабе паставіць белага бусла ў адзін рад з іншымі птушкамі, тымі ж чаплямі, жураўлямі, напрыклад. У нас бусел заусёды лічыўся знакам лёсу.

Бусел услаўлены ў народных песнях, казках, паданнях і ў павер`ях. Так, кажуць, на чыім двары паселіцца бусел, абавязкова будуць дзеці, прычым, надзелены шчасцем; а за забітага бусла лёс забірае ў чалавека самае дарагое - дзіця.

У нас, на Палессі, колькасць буслоў паступова змяншаецца. Ды і не толькі на Палессі, а наогул у свеце. У Бельгіі і Швейцарыі яны ўжо поўнасцю зніклі. Але калі ў Еўропе ва ўсім вінаваты тэхнічны прагрэс, дык у Афрыцы буслы - традыцыйна паляўнічы від, і каля 80% прычын смерці буслоў ў Афрыцы - адстрэл (накшталт палявання на гусей у Беларусі). Мяса ідзе ў ежу, а з доўгіх дзюбаў вырабляюць “магічныя” амулеты, што нібы ахоўваюць ад усіх напасцяў.

Лунінеччына спрадвек з`яўлялася краем буслоў. Птушкі сяліліся на дубах і вязах, на сялянскіх хатах і хлявах, а з сярэдзіны мінулага стагоддзя і на слупах электраліній. Але паступова абставіны змяніліся: дубы і вязы вынішчаны людзьмі, зніклі саламяныя ды чарацяныя стрэхі, а на шыферных гнёзды пабудаваць немагчыма - такія ўмовы рэзка знізілі колькасць бусліных гняздоўяў. Ды і ў мэтах бяспекі бусліныя гнёзды знішчаюць электрыкі.

І яшчэ два значымыя фактары, праз якія рэзка зменшылася папуляцыя буслоў. Першы - меліярацыя, у выніку якой зніклі натуральныя балоты і нізкадолы, рачулкі, азёрцы, дзе вадзілася безліч усякай жыўнасці - важнейшага прадукту харчавання. Другі - буслам для здабычы ежы патрэбны прасторы з нізкарослай травой (папасы, сенакосы), але асноўная тэрыторыя надпрыпяцкіх балот трапіла ў межы заказніка “Сярэдняя Прыпяць”, дзе травы застаюцца няскошанымі - у высокай траве не толькі буслу, а і чалавеку прайсці цяжка. Але як бы там ні было, у вёсках, што месцяцца бліжэй да Прыпяці, буслы водзяцца. Найбольш гнёздаў знаходзіцца ў Запроссі, Намакраве, Лахаўцы.

Буслы звычайна прылятаюць у канцы сакавіка. Дабіраюцца з Афрыкі каля двух месяцаў. Вяртаюцца на свае старыя гнёзды, і будаўніцтвам жытла займаецца самец. З цягам часу гняздо набірае вышыню да двух метраў і вагу да двух тон.

Што датычыцца гісторыі пра вернасць буслоў, дык гэта не так - кожны год буслы ўтвараюць новую пару. Ды і размовы пра тое, што гэта міралю-бівыя птушкі, непраўдзівыя. Бойкі ў гнёздах буслоў не рэдкасць, і да суседзяў яны ставяцца зусім не па-сяброўску. Буслы - птушкі жорсткія: здараецца, што бацькі выкідваюць з гнязда аднаго-двух птушанят, каб хапіла ежы астатнім. Цікава, што год, у які буслы выкідаюць двух буслянят, неўраджайны і галодны для людзей.

Бусел зусім не мае голасу, а толькі клякоча - ляскае дзюбай. Адлятае ў вырай у канцы жніўня. Цікава адно: у верасні яшчэ маецца столькі корму для пражыцця, а ён адлятае, а прылятае вясной у халодны перыяд, калі няма ніякай жыўнасці.

Гэтай вясной ранні прылёт прывёў многіх буслоў да пакут, а то і да тра-гічнага канца.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509