Эколайф, народный лечебник

Не толькі трава...

Кожную вясну, калі становіцца цёпла і прасыхае зямля, можна назіраць адзін і той жа малюнак: ідзе масавае выпальванне леташняй травы на паплавах і ў балотах, у гаях і на сенажацях.

Некаторыя сцвярджаюць, што такая аперацыя прыводзіць несумненную карысць: замест старой травы хутчэй, чым звычайна, вырастае маладая, сакавітая, і, такім чынам. людзі быццам маюць магчымасць лепш папаўняць кармавыя запасы для жывёлы. Але ці так гэта? Вядома ж, леташняя трава застаецца пераважна на непрыдатных для гаспадарчых работ землях: на пустках, на пераўвільготненых балотных мясцінах, у кустах і лазняках. Затое там - надзвычай спрыяльныя ўмовы для рассялення дзікіх звяркоў, птушак, насякомых, добра растуць дрэвы, кустоўе, ягаднікі, многія карысныя, а часта проста ўнікальныя ва ўмовах нашага Палесся травы і зёлкі.

Гэтай вясной пакуль што менш заўважана пажараў: на шчасце, прыроду ратуе вялікая вада. Летась жа ў такі час назіра-ліся страшныя пажарышчы, якія ахоплівалі дзясяткі гектараў плошчы ў зоне, так бы мовіць, ахоўваемага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».

Мінулай вясной я зрабіў прагулку ў бок Прыпяці і жахнуўся. У знаёмых мяс-цінах, дзе год назад радавалі вока маладыя бярозкі, асіны, вербы, стаялі абгарэлыя дрэвы. А калі ракі, дзе раней сяліліся кнігаўкі, кулікі, у куп`і - качкі, у лазовых кустах - сарокі і іншае птаства, а трава поўнілася звонам чмялёў, дзікіх пчолак, - цяпер была свайго роду пустка. Летам нават трава не вырасла, бо агонь дабраўся і да карэньчыкаў. Многія кусты амярцвелі, стаялі парыжэлымі купамі.

Сумная карціна і на месцы нядаўняга пажару. Над суцэльнай чорнай выжарынай з крыкам носяцца вароны ды сарокі. Яны паядаюць загінуўшых гарнастайчыкаў, вожыкаў, пацукоў, мышэй і вужоў.

Прырода жыве па сваіх законах. Усё ў ёй найлепшым чынам прыстасавана, прадугледжана і, калі хочаце, абгрунтавана, даведзена да ладу. Таму нават нязначнае ўмяшанне ў наваколле, у яго таямніцы і загадкі, у яго непаўторную гармонію недапушчальна. Выпальванне травы, хмызняку па чыімсьці недарэчным жаданні - гэта сапраўднае варварства. А з ім належыць змагацца ўсім нам рашучым наступальным спосабам.

У агні гарыць не толькі трава. Нешта знішчальнае адбываецца пры гэтым і ў ачарсцвелых душах нядобрых людзей.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509