Политика

А.Казакевіч: «Нельга казаць, што Беларусь ідзе сваім шляхам»

11-13 кастрычніка ў Каўнасе пройдзе III міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Туды з’едуцца каля 300 спецыялістаў з розных краін свету. Адным з арганізатараў форума выступае інстытут «Палітычная сфера». Гутарку з ягоным дырэктарам Андрэем Казакевічам «СН-плюс» прадстаўляем у межах «Еврапейскага дыялогу пра мадэрнізацыю з Беларуссю».

- Ці ёсць падставы казаць пра ўнікальны беларускі шлях развіцця? Або гэта міф афіцыйнай прапаганды?

- Калі мы кажам пра «асаблівы шлях», трэба разумець: гэта не проста стэрэатыпы ці міфы, якія сфармулявалі беларускія ўлады; гэта жаданне разабрацца, чаму Беларусь адрозніваецца ад іншых краін. Іншае пытанне, з плюсам ці мінусам?

Думаю, нельга казаць, нібыта Беларусь ідзе «сваім шляхам». Пытанне не ў тым, наколькі гэтая мадэль унікальная, а ў тым, наколькі яна адэкватная існаму моманту, наколькі можа гарантаваць і эканамічнае развіццё, і нармальную самарэалізацыю людзей, устойлівасць ды стабільнасць. Прапаганда заўсёды казала, што «мы самыя стабільныя», аднак калі аналізаваць 20 год незалежнасці, то Беларусь не з’яўляецца такой ні з эканамічнага, ні з палітычнага пункту гледжання. Гэта краіна, якая мае пастаянныя праблемы, а будучыня пастаўлена пад сумнеў. Як тады можна казаць пра стабільнасць?

Беларуская сістэма паказала эканамічную неэфектыўнасць; захаваць набыткі савецкага часу - гэтага замала, трэба, каб у самой сістэме былі стымулы, унутраны рухавік для развіцця, удасканалення. Пабудаваная сістэма гэтаму не спрыяе.

Фактычна мы маем сітуацыю, калі значная частка беларускай эканомікі жыве за кошт датацый, за кошт продажу нафтапрадуктаў, калію. Дазволіць сабе раскошу такім чынам раскідвацца рэсурсам - відавочны тупік.

Беларусь да гэтага часу застаецца вельмі ізаляванай, яна не можа нармальна камунікаваць з заходнімі краінамі, з Еўропай, што яшчэ раз даказвае яе неэфектыўнасць.

- Ці можа Беларусь мадэрнізаваць сваю сістэму без выканання стандартнага набору «заходніх рэформаў»?

- Вырашыць праблемы знешнепалітычнай ізаляцыі і эканамічнай эфектыўнасці без выкарыстання «заходняга набору», хаця б часткова, Беларусь не зможа. Дзеля павышэння эканамічнай эфектыўнасці неабходна праводзіць пэўныя палітычныя змены, трэба, каб мясцовыя супольнасці ўдзельнічалі ў палітычным жыцці, трэба вынайсці механізмы, якія б дазволілі рэкрутаваць новых людзей у палітыку.

- Беларускія ўлады бачаць альтэрнатыву ў субсідыях з боку Расіі...

- Канфлікт «Уралкалія» з «Беларуськаліем» паказвае, што не ўсё так проста з расійскай альтэрнатывай. Калі Расія і бу-дзе ўскосна ці напрамую даваць грошы беларускаму рэжыму, то запатрабуе пэўную і канкрэтную плату.

- Вопыт якіх краін пры рэфармаванні беларускай мадэлі нам найбольш падыходзіць?

- Хутчэй, трэба арыентавацца на досвед не краін увогуле, але і на досвед рэфармавання асобных галін вытворчасці ці сектароў: вышэйшай адукацыі, сельскай гаспадаркі, мясцовых супольнасцяў, развіцця медыярынку. Але ў любым выпадку да чужога вопыту трэба падыходзіць творча.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509