Безопасность жизни

Выратавальнікі з кіналекторыем у Дварцы

Выратавальнікі Лунінецкага РАНС днямі правялі кіналекторый у Дварэцкай школе. Але напачатку з прысутным пагутарыў старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Генадзь Кулеш.

   Генадзь Адамавіч расказаў прысутным пра тое, што агонь можа быць як нашым добрым сябрам, так і заклятым ворагам. Выйшаўшы з падпарадкавання чалавека, агонь часта ператвараецца ў страшнае бедства – пажар. Ён знішчае дамы, жывёлу, наносіць шкоду здароўю чалавека і нярэдка прыводзіць да гібелі.

   Пажар можа адбыцца дзе заўгодна па розных прычынах: гэта і не выключаны прас альбо тэлевізар, не патушаная запалка, нядбайна кінуты недакурак. Шмат пажараў бывае і па віне дзяцей, якія гуляюцца з запалкамі. У большасці выпадкаў людзі, асабліва дзеці, гінуць на пажарах не ад высокай тэмпературы, а ад дыму, насычанага атрутнымі прадуктамі згарання.

Інспектар нагадаў, што чалавек, які трапіў у бяду, павінен пастарацца супакоіцца, таму што нават самыя хуткія, але бяздумныя дзеянні і ўчынкі могуць не толькі не палегчыць, але яшчэ больш ускладніць становішча. Самае страшнае пры пажары - паніка.

    На вялікі жаль большасць людзей не мае паняцця, што трэба рабіць падчас пажару, каб выратавацца. Прадстаўнік РАНС падрабязна распавёў пра прычыны пажараў, дэталёва растлумачыў парадак дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

    Вучням і навучэнцам школы быў прадэманстраваны відэа фільм «Паводзіны пры пажары». На развітанне ўсе прысутныя атрымалі брашуры сацыяльнай накіраванасці.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509