Блоги

Па краінах Еўропы. Чарнагорыя. Котар і Котарскі заліў

Котар размешчаны ў самай аддаленай частцы аднайменнага заліва на поўначы чарнагорскага ўзбярэжжа. Стары горад поўнасцю абнесены сцяной, у ім шмат славутасцяў. Самая вядомая і прыкметная – Гадзіннікавая вежа. Таму горад унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.  А сам заліў – самы глыбокі прыродны ф’ёрд Міжземнага мора. Прыродныя ландшафты па берагах заліва вельмі маляўнічыя.

Котар – горад катоў. Тут ёсць плошча катоў, дзе можна іх убачыць вельмі шмат. У канцы ліпеня-напачатку жніўня праходзіць свята “Котарскі міжнародны летні карнавал”. Гэта своеасаблівы варыянт венецыянскага карнавала.

Царква Святога Трыфана

Самая вялікая і самая вядомая. З гэтым месцам звязана прыгожая легенда. Калісьці купцы плылі ў Венецыю, дзе хацелі прадаць мошчы Святога Трыфана. Але здарыўся моцны шторм і ім прыйшлося схавацца ў глыбіні Котарскага заліва. Тыдзень доўжылася бура. І вось камусьці з мясцовых жыхароў прыйшла думка, што гэта Святы Трыфан хоча застацца ў горадзе. За ноч была сабрана неабходная сума для выкупу мошчаў.

Для Святога Трыфана пабудавалі асобную царкву і з таго часу ён з’яўляецца заступнікам горада.

Часоўня Выратавання Багародзіцы Котарцы

Вакол горада на рознай вышыні былі пабудаваны бастыёны. На адным з іх і знаходзіцца часоўня. Ёй ужо больш за 500 год. Яна невялікага памеру, тут дзень і ноч гараць лампады.

Бока-Котарскі заліў

Адно з самых прыгожых месцаў. Большая частка заліва знаходзіцца пад абаронай ЮНЭСКА, бо гэта помнік сусветнай культуранй спадчыны.

Востраў Госпа ад Шкрпела – Багародзіца на Рыфе

Рукатворны востраў. Тут у 1452 годзе была найдзена ікона Божай Маці. Стагоддзямі там тапілі караблі і кідалі каменні. Так з’явіўся востраў, а на ім царква.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509