Блоги

Па краінах Еўропы. Чэхія. Прага

Пасля адпачынку ў Будве (Чарнагорыя) наш шлях ляжаў у сталіцу Чэхіі – Прагу. Тут надалося пабыць менш за поўны дзень. З рускамоўным гідам пастараліся наведаць найбольш знакамітыя месцы.
Від з Карлавага моста / Фото: Андрэй Вышынскi.

Парахавая вежа. Адсюль пачалася наша экскурсія. Яна размешчана на месцы старажытных гарадскіх варот. Будавалася ў 1475–1500 гадах. Але засталася недабудаванай і ў ёй зрабілі склад пораху. Тады вежа і стала называцца Парахавой. Яе вышыня - 65 м.

Парахавая вежа

Парахавая вежа / Фото: Андрэй Вышынскi.

Старамесцкая плошча. Гэта сэрца гістарычнага цэнтра горада. У свой час тут быў Каралеўскі шлях, тут праходзілі дэманстрацыі і нават былі палітычныя сутыкненні. Славутасці плошчы: Ратуша XIV стагоддзя з астранамічным гадзіннікам, Тынскі храм, царква Святога Мікалая, Палац Кінскіх, помнік Яну Гусу.

На Старамесцкай плошчы з Тынскім храмам

На Старамесцкай плошчы з Тынскім храмам / Фото: Андрэй Вышынскi.

Старамесная вартавая вежа

Старамесцкая вартавая вежа / Фото: Андрэй Вышынскi.

Старамесцкая ратуша

Старамесцкая ратуша / Фото: Андрэй Вышынскi.

Карлаў мост. Знакамітая сярэдневечная славутасць, сімвал горада, тут заўсёды шмат турыстаў. Мост праз раку Влтава - пешаходны, уваход бясплатны, адкрыты кругласутачна. Злучае два гістарычных раёна - Старэ Място і Малую Краіну. Даўжыня - 515,76 метра. Шырыня - 9,4-9,5 метра. Вышыня - 13 метраў. Вышыня апор - 15.

На Карлавым мосце

На Карлавым мосце / Фото: Андрэй Вышынскi.

На Карлавым мосце

На Карлавым мосце / Фото: Андрэй Вышынскi.

На Карлавым мосце

На Карлавым мосце / Фото: Андрэй Вышынскi.

Уваход на Карлавы мост

Уваход на Карлавы мост / Фото: Андрэй Вышынскi.

Францыск Скарына. З 1517 года знаходзіўся ў Празе. Пачаў вывучаць тэхніку друкавання і гравіравання, а таксама пазнаёміўся з чэшскімі першадрукаванымі біблейскімі кнігамі і дасканала авалодаў старажытнаяўрэйскай мовай, якая пасля спатрэбілася яму для перакладу Бібліі. Тут жа Скарына пачынае сваю друкаваную справу. Першай надрукаванай кнігай стала славянская «Псалтыр». За невялікі перыяд з 1517 па 1519 гады надрукаваў адразу 22 кнігі Бібліі.

Памятная дошка Францыску Скарыне

Памятная дошка Францыску Скарыне / Фото: Андрэй Вышынскi.

Пражскія куранты. Гадзіннік з астранамічным цыферблатам і дзеючым механізмам. Ён размешчаны на вежы Старамесцкай ратушы. Дыяметр гадзінніка па вялікім крузе - 3 метры. Паказвае час па некалькіх сістэмах: вавілонскай (розная працягласць часу на працягу года); старачэшскай (з швабахерскімі лічбамі); цэнтральнаеўрапейскай (рымскія лічбы); зорны час (арабскія лічбы). Куранты маюць таксама задыякальнае кола.
Асабліва цікавыя не толькі гадзіннік, але штогадзінная працэсія апосталаў.

Астранамічны гадзіннік

Астранамічны гадзіннік / Фото: Андрэй Вышынскi.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509