Блоги

Па краінах Еўропы. Вільнюс

Вільнюс – старажытны горад. Адзін з найпрыгажэйшых гарадоў не толькі Прыбалтыкі, але і Еўропы. Старая яго  частка размешчана на левым беразе ракі Нерыс да поўдня ад Замкавай гары. Прызнана ЮНЕСКА самым вялікім гістарычным архітэктурным комплексам ва Усходняй Еўропе.
Помнік Гедыміну / Фото: Андрэй Вышынскi.

Кафедральны сабор

Напамінае класічныя храмы Старажытнай Грэцыі. Першы сабор пабудаваны ў пачатку XIII стагоддзя каралём Міндгаўсам. Потым ён цярпеў ад паводак і пажараў, разбурэнняў. Было шмат рэстаўрацый. І только ў 1990 годзе, калі сабор быў вернуты Рымскай каталіцкай царкве, ён мае сучасны выгляд. Унутранае афармленне — фрэскі, карціны XVI—XIX стагоддзяў.

Кафедральны сабор

Кафедральны сабор / Фото: Андрэй Вышынскi.

Кафедральная плошча

На працягу многіх стагоддзяў тут разбураліся адныя палацы і будаваліся новыя. 1884 год — знеслі крэпасці, разбілі скверы; 1900 год — адкрылі помнік Пушкіну ў сквере, які ў 1992 годзе перанеслі ў іншую частку горада; 1902–1903 гады — быў разбіты сквер незвычайнай авальнай формы, уся плошча была абсажана дрэвамі; 1903 год — адкрыты помнік Кацярыне Вялікай, які вывезлі ў 1915 годзе.

Плошча ўнікальна і тым, што на ёй утульна размясціліся: Палац валадоў, які аднаўляецца (разбураны ў 1801 годзе); Кафедральны сабор; вежа- званіца вышынёй у в 57 метраў, ніжняя частка датуецца XIII стагоддзем; знакаміты помнік вялікаму князю Гедыміну, заснаваль ніку Вільнюса.

Кафедральная плошча

Кафедральная плошча / Фото: Андрэй Вышынскi.

Вежа-званіца Кафедральнага сабора.

Чатырохяруснае збудаванне XVI-XVIII стагоддзяў. Вышыня 57 метраў. На чацвёртым ярусе размешчны вежавы гадзіннік. Працуе і да гэтага часу, мае толькі адну стрэлку і чатыры цыферблаты. Тут жа знаходзяцца вялікі і малы калакалы. Вялікі адбівае час, а малы – чвэрць часу.

Вежа-званіца Кафедральнага сабора

Вежа-званіца Кафедральнага сабора / Фото: Андрэй Вышынскi.

Звані звон

Звані звон / Фото: Андрэй Вышынскi.

Механізм гадзінніка на званіцы

Механізм гадзінніка на званіцы / Фото: Андрэй Вышынскi.

Вежа Гедыміна

Узвышаецца на 48 метраў ат падошвы гары (142 м над узроўнем мора. Калісьці была часткаю добра ўмацаванага Верхняга замка (канец XIV - пачатак XV стагодддзяў). Гэта адзінае збудаванне, якое больш-менш захавалася ў першапачатковым выглядзе.

Вежа Гедэміна

Вежа Гедэміна / Фото: Андрэй Вышынскi.

Пятніцкая царква

Названа ў гонар святой мучаніцы Параскевы Пятніцы. Царква знаходзіцца ў Старым горадзе і па праву лічыцца першай камневай хрысціянкай царквою ў Вільнюсе. Пабудавана ў 1345 годзе. Вядома тым, што менавіта ў ёй вялікі Пётр I адслужыў малебен у гонар перамогі над Карлам XII у часы Паўночнай вайны.

Пятніцкая царква

Пятніцкая царква / Фото: Андрэй Вышынскi.

Нікольская царква

Названа ў гонар перанясення мошчаў Мікалая Цудатворца. Пабудавана ў 1340 годзе. З’яўляецца адной са старажытнейшых храмаў у Літве. Спачатку царква была драўлянай, а ў 1514 годзе, дзякуючы князю Канстанціну Астрожскаму, стала камневай.

Нікольская царква

Нікольская царква / Фото: Андрэй Вышынскi.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509