На тему дня

Візіт журналістаў у Літву

Восем прадстаўнікоў СМІ Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя МасМедыі» на мінулым тыдні наведалі некалькі мясцовых рэдакцый і адміністрацыю горада Мажэйкяй.

Першым месцам наведвання стаў Шаўляй. Гэта эканамічны і культурны цэнтр Паўночнай Літвы. Невялікі горад на цэлае стагоддзе старэйшы за Вільнюс, на год - за Берлін. Гісторыя Шаўляя налічвае больш як 770 гадоў. Назва яго, па легендзе, азначае “горад сонца”. Ён чацвёрты ў Літве па колькасці насельніцтва: каля 135 тысяч жыхароў. Гэта менш, чым раней, бо многія з’ехалі на працу ў іншыя краіны Еўрасаюза.
Наша сустрэча адбылася ў рэдакцыі газеты “Siauiцkrastas”. Яе галоўны рэдактар Уладас Вяртэліс распавёў пра сённяшні стан мясцовай прэсы. Асноўная газета выходзіць 5 разоў на тыдзень. Ёсць яшчэ шэсць раённых выданняў. Пакуль папяровыя версіі акупаюцца. Шаўляйская рэдакцыя мае і свой сайт.

Цікавая сустрэча адбылася яшчэ ў адной газеце “etaplius”. Дырэктар Рымвідас Сімаціс расказаў аб цікавым унікальным праекце: распрацаваны сайт, дзе могуць публікаваць свае матэрыялы і мясцовыя выданні, і незалежныя аўтары. Створана агульная платформа, дзе пакуль размяшчаюць свае сайты 7 газет.

Наступным пунктам нашай вандроўкі стаў Мажэйкяй. Тут сустрэліся з намеснікам мэра Ірэнай Масяйкіне і муніцыпальным дарадцам Вірджыліусам Радвіласам, са старшынёй Нацыянальнай асацыяцыі выдаўцоў раённых і гарадскіх газет Альвайдасам Балсіунасам. 

Цікавіліся, як жывуць літоўцы ў Еўрапейскім Саюзе, супрацоўніцтвам мясцовых органаў улады і сродкаў масавай інфармацыі, які доступ маюць жыхары горада і раёна да муніцыпальных лідараў і якія адказы атрымоўваюць на свае пытанні. Трэба зазначыць, што мясцовая ўлада адкрыта як для журналістаў, так і для насельніцтва. Няма закрытых тэмаў. Журналісты прысутнічаюць на ўсіх мерапрыемствах: пасяджэннях органаў самакіравання, абмеркаванні тых ці іншых праблем.

Потым была сустрэча ў рэдакцыі газеты “Santarve”. Тут таксама падзяліліся вопытам і праблемамі мясцовай прэсы.
За час сустрэч з літоўскімі журналістамі намецілі далейшыя шляхі сумеснага супрацоўніцтва.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509