Блоги

Малінавы асфальт (Замалёўка)

«Ты ўсё бачыш праз ружовыя акуляры... Цябе паслухаць - і асфальт малінавым здаецца", - казала мне маці ў дзяцінстве, калі я пачынала празмерна фантазіраваць. У маёй свядомасцi многае было незвычайна прывабным, так. Але чаму менавіта ружовым?.. 

     Вырашыла паэксперыментаваць. Гуляючы па рынку, знарок падышла да палаткі, дзе прадаваліся сонечныя акуляры, і нясмела пацікавілася ў прадаўца: «А разнакаляровыя акуляры... у Вас ёсць?»… «Так, - пачула ў адказ. - Вось, калi ласка… А якія патрэбны: са стразамі альбо без?»… Iх было зашмат, але не фасон, а, менавiта, колер мяне цiкавiў…

     Эксперымент уразiў. Ружовых не знайшлося, але, як заявiў прадавец, - усе колеры, што найлепш для ўспрыняцця наваколля вачыма, тут былi: чырвоныя, жоўтыя, зялёныя ды блакiтныя. Але…

     Жоўтыя, напрыклад, вельмi кантрасцiлi ў вачах. Няўжо нехта iх купляе? - пацiкавiлася ў прадаўца. Яны былi дбайнымi для вадзiцеляў у непагадзь, - як адзначыў ён… А калi сонечна, лепш узяць зялёнае шкло, - прапанаваў. Але я не пагадзiлася купляць - праз яго усё наваколле здавалася сумна-шэрым… Блакiт мяне не натхнiў, таму што ультрафiялет часткова праходзіў праз шкло - узгадала з курса фiзiкi.

     А, вось, чырвоны… Самае тое!.. Зроку не напружна, усё навокал - звыклае i адначасова цудоўна-незвычайнае: светлыя адценнi паглынала чырвань, а астатнiя здавалiся празрыстымi!.. Неба падалося загадкава-таямнічым... У рысах мясцовых жыхароў, усіх без выключэння, «сталі згадвацца афрыканскія карані» - такімi загарэлымi, смуглявымi здаліся сталі іх твары... І, што самае дзіўнае, асфальт ужо зусім не шэры, а менавiта малінавы. I я адказала ўпэўненна: «Бяру гэтыя!»…

     I падумалася: нехта сапраўды прыкмецiў наконт ружовага, не схлусiў… І сапраўды - хараство!..

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509