Лунинец

Лунінеччына за студзень-верасень 2017 года

Насельніцтва і занятасць (студзень-верасень): у раёне пражывала 67.361 чалавек (летась – 67.780). Насельніцтва зменшылася на 419 асобаў. У эканоміцы было занята (студзень - жнівень) 26.901 чалавек, што на 515 працаздольных менш, чым у такі ж перыяд летась.

Працаўладкавана на ўноўствораныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў (першае паўгоддзе) 126 чалавек (летась – 21). Колькасць беспрацоўных, якія зарэгістраваны ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – 265 чалавек (летась – 330). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя у % да колькасці рабочай сілы – 1,0 (летась – 1,2).

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млн.руб.) – 239,1 (летась – 209,4); ў % да абласнога аб’ёму прамысловай вытворчасці - 3,8% (летась – 3,6%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі – 1,3% (летась – 0,4%). Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, % - 25,7 (летась – 50,9).

Сельская гаспадарка (сельскагаспадарчыя арганізацыі): вытворчасць прадукцыі ў % да такога ж перыяду папярэдняга года – 108,8 (летась – 107,8). Вытворчасць асноўных відаў прадукцыі раслінаводства на 1 кастрычніка: збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) у першапачатковай апрыходаванай вазе – 56.601 тона (летась – 53,592). Ураджайнасць – 26,9 ц/га (летась – 25,8). Накапана бульбы 23.553 тоны (летась – 15.216). Ураджайнасць – 354 ц/га (летась – 259). Сабрана 12.031 тон агародніны з адкрытага грунту (летась – 10.837). Ураджайнасць – 565 ц/га (летась – 452). Нарыхтавана кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі) для грамадскага пагалоўя жывёлы на 1 кастрычніка 97.496 тон (летась – 102.812); на ўмоўную галаву жывёлы 30.3 цэнтнера (летась – 32.5).

Пагалоўе жывёлы, галоў: буйная рагатая жывёла – 41.501 (летась – 40.658), у тым ліку: каровы – 15.495 (летась - 15.409).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 3.376 тон (летась – 4.492); малака надоена 55.630 тон (летась – 49.534).

Сярэдні надой малака ад каровы - 3.689 кілаграмаў (летась – 3.332).

Інвестыцыі і будаўніцтва: індэксы інвестыцый ў асноўны капітал у % да адпаведнага перыяду папярэдняга года – 144.2 (летась – 68.3). Будаўніча-мантажныя работы – 120.4 (летась – 97.0); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі ў агульным аб’ёме інвестыцый– 34,7 (летась – 19.2).

Прамыя замежныя інвестыцыі (першае паўгоддзе) на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) – 285.1 тыс.долл. ЗША (летась – 365,8).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 17.138 кв.м. (летась – 21.307), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 5.063 (летась – 13.017). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах агульнай плошчай 3.008 кв.м. (летась – 3.104).

Гандаль і грамадскае харчаванне: рознічны таваразварот склаў 102.1% (летась – 98.5); таваразварот грамадскага харчавання – 102.8% (летась – 93.0).

Знешні гандаль таварамі (студзень-жнівень): аб’ём склаў 75.982,8 тыс. долараў ЗША (летась – 57.483,0). Экспарт – 62.745,0 тыс. долараў ЗША (летась – 48.817,1); імпарт – 13.237,8 (летась – 8.665,9); сальда - 49.507,2 (летась – 40.151,2).

Фінансы (студзень- жнівень): чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 27.610 тыс. рублёў (летась – 17.409); рэнтабельнасць продажаў – 10.9% (летась – 10.6); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых – 9.1% (летась – 18.2).

 

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (студзень-верасень) была ў памеры 22.476 тыс. рублёў (летась – 34.030); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 25.963 тыс.рублёў (летась – 26.589); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні – 556 тыс. рублёў (летась – 619); за паліўна-энергетычныя рэсурсы – 3.061 (летась – 3.527). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 4.805 тыс. рублёў (летась – 6.815).

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата – 652,9 рублёў (летась – 583,4). Рэальная заработная плата – 105,1% да адпаведнага перыяду мінулага года (летась – 98,8).

Матэрыял па дадзеных Нацстаткамітэта Рэспублікі Беларусь 
падрыхтаваў Андрэй Вышынскі, “ИП»

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509