РУБРИКИ САЙТА

НОВОСТИ ИЗ РУБРИКИ “На тему дня”


Напечатать статью Отправить ссылку А+ / A= / А- 0

Жанна Літвіна: «Незалежная журналістыка ў небяспецы, бо з’яўляецца адной з галоўных пагроз рэжыму…»

Жана Літвіна . 1.06.2011 09:40

Старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна каментуе сітуацыю, што склалася са свабодай СМІ і свабодай выказвання ў Беларусі:

«Усё складаней кантраляваць грамадскую свядомасць і падпарадкоўваць настроі людзей. Прапагандысцкая машына „прабуксоўвае“. Спрацоўвае прынцып - чым больш прапаганды, тым менш веры. Сведчаннем таму сталіся і валютная паніка, і „цукровая ліхаманка“… Эканамічная сітуацыя дыктуе паводізны ўладаў. Ей сёння нічога не застаецца, як ісці на абвастрэнне ўзаемадачыненняў з масмедыя і ўзмацняць пераслед, вылучаючы самыя дзікунскія абвінавачванні…

Шлях татальнага і бескампраміснага падпарадкавання СМІ - бесперспектыўны для ўлады. Таму што ў сітуацыі сацыяльнага стрэсу ў грамадстве як ніколі расце давер да незалежных СМІ і запатрабаванасць інфармацыі без цэнзуры. Мы патрэбныя людзям. Няхай і не нашмат, але павялічваюцца наклады выданняў, зніжаецца працэнт спісання газет, расце актыўнасць на форумах і ў каментарах, усё больш наведнікаў сайтаў…

Сёння незалежнай журналістыцы варта распарадзіцца гэтым „капіталам даверу“, замацаваць сваю пазіцыю ў грамадстве, чаго б гэта ні каштавала…

Кожнаму з нас сёння патрэбныя падтрымка і разуменне. Мужнасці жадаю нашым калегам, якія ўжо асуджаныя на зняволенне - як  Аляксандр Атрошчанкаў і Зміцер Бандарэнка - і тым, што яшчэ чакаюць прысудаў - як Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, Ірына Халіп, Павел Севярынец

Стойкасці і непахіснасці рэдакцыйным калектывам газет „Наша Ніва“ і „Народная воля“. Упэўненасці і цвёрдасці кожнаму з нашых калег, хто лічыць сябе адданым прафесіі. Калі мы салідарныя - мы непераможныя».


Напечатать статью Отправить ссылку А+ / A= / А- 0
Captcha