Социум

Памяць трэба не мёртвым, памяць трэба жывым!..

Час не стаіць на месцы…Ён ішоў, бег, ляцеў - а цяпер імчыць… У апошняе дзесяцігоддзе ў нашым утульным горадзе Лунінцы з’явілася добрая новая традыцыя - абазначаць вуліцы ў самым іх пачатку невялікімі мемарыяльнымі дошкамі, прысвечанымі прозвішчам і імёнам знакамітых людзей, у тым ліку і нашым землякам.
Іван Панасюк, краязнаўца / Фото: Архіў.

Такія дошкі ёсць на вуліцы сяржанта Клаўдзіі Васільеўны Бажэнавай, на будынку бальніцы, якая знаходзіцца на вуліцы Максіма Багдановіча. Яны адрозніваюцца сваім дызайнам ад мемарыяльных дошак, якія ўстаноўлены ў папярэднія гады. Вядома ж, за 72 пасляваенныя гады дзяржава і мы сталі жыць заможней, у параўнанні з першымі пасляваеннымі гадамі. Добрая традыцыя, верыцца, што будзе мець працяг і яе падтрымаюць тыя, хто неабыякава адносіцца да гісторыі нашага горада, як і ўсёй Лунінеччыны.

Да такой справы могуць далучыцца нават і школьнікі старэйшых класаў, навучэнцы гімназіі і каледжаў. Было б цудоўна, каб на працягу некалькі год у пачатку нашых вуліц з’явілася яшчэ некалькі дзесяткаў такіх кароткіх інфармацыйных мемарыяльных дошак… Ёсць гарады ў Беларусі, на вуліцах якіх сталі з’яўляцца падобныя дошкі з назвамі вуліц за 100-200 год… Гэта пачынанне мае больш канкрэтную мэту, яно аб’ядноўвае школьнікаў-краязнаўцаў.

Чатыры гады таму я закончыў падбор матэрыялаў да зборніка “Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай”. Маю надзею, што ён выйдзе з друку на працягу 2018 года… Свет не без добрых людзей… Не буду распавядаць аб яго змесце, аднак думаю, што ён будзе запатрабаваны як настаўнікамі, так і навучэнцамі Лунінеччыны і не толькі… Аднак аб адным знакамітым нашым земляку, ураджэнцу горада Лунінца раскажу хоць некалькімі радкамі. У свой час аб ім пісалі журналісты наша раённай газеты і нават быў змешчаны цікавы матэрыял, дасланы аб ім саслужыўцам 06.10.1998 года І.Джогай з украінскага горада Чарнаўцы “Палкаводзец з Лунінца”. Пісаў аб ім і наш знакаміты зямляк Мікола Калянковіч у адной са сваіх кніг у 1990 годзе.

На Залессі ёсць невялічкая вулачка, якая носіць прозвішча нашага славутага земляка Петрушэўскага (Аляксандра Васільевіча). Шкада, што там няма імя і імя па бацьку… Вось яго звышкароткая біяграфія.

Вуліца Петрушэўскага

Вуліца Петрушэўскага / Фото: Андрэй Вышынскi.

Петрушэўскі Аляксандр Васільевіч

Петрушэўскі Аляксандр Васільевіч / Фото: Архіў.

Петрушэўскі Аляксандр Васільевіч нарадзіўся 9 кастрычніка 1898 года на станцыі Лунінец, у сям’і чыгуначніка. Савецкі ваеначальнік, генерал-палкоўнік (21жніўня 1954 года), Герой Савецкага Саюза (13 верасня 1944 года). У арміі з 1915 года. Удзельнічаў у Першай Сусветнай вайне, а з 1918 года ў складзе Чырвонай Арміі ўдзельнічаў у Грамадзянскай вайне. З 5 мая 1941 года ў званні камбрыга назначаны начальнікам штаба 13-й арміі ў Магілёве. Аляксандр Васільевіч Петрушэўскі ўдзельнічаў у Беластокска-Мінскай бітве. З снежня 1943 года камандаваў 104-м стралковым корпусам 40-й арміі 2-га Украінскага фронту. У сакавіку 1945 года назначаны камандуючым 46-й арміяй 2-га Украінскага фронту, удзельнік Венскай наступальнай аперацыі. З чэрвеня 1946 года па люты1947 года - начальнік штаба Закаўказскай ваеннай акругі. У 1947 годзе назначаны старшым выкладчыкам Вышэйшай ваеннай акакдэміі імя К.Е. Варашылава. З 1950 года - намеснік камандуючага- , начальнік штаба Заходне-Сібірскай ваеннай акругі. Памёр 21 кастрычніка 1976 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509