Лунинец

Лунінеччына за 2017 год

Насельніцтва і занятасць (на канец перыяду): у раёне пражывала 66,819 чалавек (летась – 66,819). Насельніцтва не вырасла і не зменшылася. У эканоміцы было занята (студзень - лістапад) 26,932 чалавекі, што на 405 працаздольных менш, чым у такі ж перыяд летась.

Працаўладкавана на ўноўствораныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў (студзень-верасень) 220 чалавек (летась – 37). Колькасць беспрацоўных, якія зарэгістраваны ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (на канец года) – 228 чалавек (летась – 284). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя у % да колькасці рабочай сілы – 0,8 (летась – 1,0). Колькасць юрыдычных асоб – 406 (летась-410). Зарегістравана 11( летась – 11), ліквідавана 27 (летась – 21).

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млн.руб.) – 319,9 (летась – 281,8); ў % да абласнога аб’ёму прамысловай вытворчасці - 3,7% (летась – 3,6%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі – 1,4% (летась – 0,6%). Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, % - 47,4 (летась – 27,0).

Сельская гаспадарка (сельскагаспадарчыя арганізацыі): вытворчасць прадукцыі ў % да папярэдняга года – 111,7 (летась – 114,2). Вытворчасць асноўных відаў прадукцыі раслінаводства: збожжавыя і зернебабовыя культуры ў вазе пасля апрацоўкі – 51,096 тон (летась – 52,028). Ураджайнасць – 23,9 ц/га (летась – 23,7). Накапана бульбы 9,343 тоны (летась – 6,796). Ураджайнасць – 242 ц/га (летась – 161). Сабрана 610 тон агародніны (летась – 1,258). Ураджайнасць – 237 ц/га (летась – 270). Нарыхтавана кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі) для грамадскага пагалоўя жывёлы 79,663 тон (летась – 64,281); на ўмоўную галаву жывёлы 25,4 цэнтнера (летась – 20,7).

Пагалоўе жывёлы, галоў: буйная рагатая жывёла – 41,214 (летась – 40,786), у тым ліку: каровы – 15,548 (летась – 15,535).
Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 4,771 тона (летась – 5,787); малака надоена 73,205 тон (летась – 65,114). Сярэдні надой малака ад каровы – 4,851 кілаграм (летась – 4,371).

Інвестыцыі і будаўніцтва: індэксы інвестыцый ў асноўны капітал у % да папярэдняга года – 140.4 (летась – 84,8). Будаўніча-мантажныя работы – 126,0 (летась – 92,6); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі ў агульным аб’ёме інвестыцый– 34,5 (летась – 30,1).

Прамыя замежныя інвестыцыі (студзень-верасень) на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) – 332,21 тыс.долл. ЗША (летась – 337,0).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 21,623 кв.м. (летась – 23,648), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 6,423 (летась – 13,873). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах агульнай плошчай 3,715 кв.м. (летась – 3,905).

Гандаль і грамадскае харчаванне: рознічны таваразварот да папярэдняга года склаў 104,3% (летась – 97,0); таваразварот грамадскага харчавання – 102,3% (летась – 90,8).

Знешні гандаль таварамі: аб’ём склаў 102.558,0 тыс. долараў ЗША (летась – 86.714,7). Экспарт – 84.203,8 тыс. долараў ЗША (летась – 72.706,3); імпарт – 18.354,2 (летась – 14.008,4); сальда - 65.849,6 (летась – 58.697,9).

Фінансы: чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 35,257 тыс. рублёў (летась – 23,447); рэнтабельнасць продажаў – 11,1% (летась – 10,7); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых – 7,3% (летась – 23,6).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (на канец перыяда) была ў памеры 15,831 тыс. рублёў (летась – 27,574); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 27,310 тыс.рублёў (летась – 25,509); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні – 579 тыс. рублёў (летась – 539); за паліўна-энергетычныя рэсурсы – 2,939 (летась – 3,214). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 4,597 тыс. рублёў (летась – 6,887).

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата – 675,2 рублёў (летась – 593,1). Рэальная заработная плата – 107,4% да мінулага года (летась – 98,4).

Матэрыял па дадзеных Нацстаткамітэта Рэспублікі Беларусь

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509