Экономика

Лунінеччына за студзень - жнівень 2018 года

Лунінеччына за студзень-жнівень 2018 года.

 

Насельніцтва і занятасць (I паўгоддзе): у раёне пражывала 66.700 чалавек (летась – 67.218). Насельніцтва зменшылася на 518 асобаў. У эканоміцы было занята (студзень-ліпень):  26.831 чалавек, што на 54 працаздольных менш, чым летась. Колькасць працаўладкаваных грамадзян на ўноўствораных рабочых месцах за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў (I паўгоддзе): 100 (летась – 126).   Узровень зарэгістраванага беспрацоўя – 0.6% (летась – 1.0) да колькасці рабочай сілы.

 

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млн.руб.) – 235.3 (летась – 211.0);

ў % да абласнога аб’ёму прамысловай вытворчасці – 3.8% (летась – 3.8); Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі – 2.0% (летась – 1.3). Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, % - 23.2 (летась27.5). 

 

Сельская гаспадарка (сельскагаспадарчыя арганізацыі): вытворчасць прадукцыі  ў % да адпаведнага перыяду мінулага года – 108.3 (летась – 107.7). Намалочана збожжа (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе на 1 верасня – 50.649 тон (летась – 56.168).

Нарыхтоўка кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі) для грамадскага пагалоўя жывёлы на 1 верасня склала 35.903 тоны (летась – 37.558); на ўмоўную галаву жывёлы 10.9 цэнтнераў (11.6).

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе склала 4.275 тон (летась – 3.952); малака надоена 52.962 тоны (летась – 49.488). Сярэдні надой малака ад каровы - 3.475 кілаграмаў (летась – 3.283).

 

Інвестыцыі і будаўніцтва: індэксы інвестыцый ў асноўны капітал у % да адпаведнага перыяду папярэдняга года – 77.1% (летась – 133.2). Будаўніча-мантажныя работы – 73.3% (летась – 103.3); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі ў агульным аб’ёме інвестыцый – 75.4 (летась – 285.2).

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (1 паўгоддзе) (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) тыс.долараў ЗША – 619.3 (летась – 285.1).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 12.748 квадратных метраў (летась – 14.571), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 7.431 (летась – 4.955). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах агульнай плошчай 2.452 кв.м. (леатсь – 2.013).

Гандаль і грамадскае харчаванне: рознічны таваразварот склаў 108.1% (летась – 101.7); таваразварот грамадскага харчавання – 101.6% (летась – 103.2).  Знешні гандаль таварамі (студзень-ліпень): аб’ём склаў 73.887,2 тыс.долараў ЗША (летась – 66.155,1). Экспарт – 57.924,3 тыс.долараў ЗША (летась – 54.602,7); імпарт – 15.962,9 (летась – 11.552,4); сальда - 41.961,4 (летась – 43.050,3).

 

Фінансы (студзень-ліпень): чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 37.806,0 тыс.рублёў (летась – 22.460); рэнтабельнасць продажаў – 9.6% (летась – 10,3); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых – 7.4% (летась – 11.1).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (I паўгоддзе) была ў памеры 24.044 тыс. рублёў (летась – 23.089); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 18.960 тыс.рублёў (летась – 26.706); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні – 729 тыс. рублёў (летась - 523); за паліўна-энергетычныя рэсурсы – 2.517 (летась – 3.100). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 4.048 тыс. рублёў (летась – 4.808).

 

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата – 760.7 рубля (летась – 646.2). Рэальная заработная плата – 112.5% да адпаведнага перыяду мінулага года (летась – 104,9).

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509