Лунинец

Колькі мужчын сёння працуюць у школах Беларусі

Жанчын сярод настаўнікаў і кіраўнікоў школ у Беларусі пераважная большасць — 86%, гаворыцца ў   аглядзе Белстату , падрыхтаваным да Дня настаўніка, які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка.

Мужчын сярод сярод дырэктараў школ і іх намеснікаў на пачатак 2017/2018 навучальнага году было 14%, сярод настаўнікаў, якія выкладаюць асобныя прадметы, — 19%.

Мужчыны пераважаюць сярод выкладчыкаў:

  • фізкультуры (64%), дапрызыўнай і мэдыцынскай падрыхтоўкі (60%).

Таксама мужчыны-настаўнікі выкладаюць:

  • працоўнае навучанне (45%), фізыку (35%), гісторыю (29%), інфарматыку (27%), геаграфію (22%), кітайскую мову (19%), выяўленчае мастацтва (14%), музыку і сьпевы (14%), матэматыку (10%), хімію (9%), біялёгію (9%), францускую мову (9%).

Паводле Міністэрства адукацыі за 8 месяцаў 2018 году сярэдні заробак складаў 759 рублёў, а у пэдагагічных работнікаў — 714 рублёў. Паводле Белстату, у жніўні сярэдні заробак у сыстэме адукацыі быў 616 рублёў.

На пачатак 2017/2018 навучальнага году ў Беларусі працавалі 3067 ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі. У школах Беларусі агулам больш за 115 тысяч настаўнікаў (зь іх у гарадах і пасёлках — 80 тысяч, на вёсцы 35 тысяч).

На аднаго настаўніка — ў сярэднім 9 вучняў ( у сярэднім 10 — у гарадзкіх школах, і 5 — у вясковых). Усяго ў школах Беларусі вучацца 994,5 тысяч вучняў.

Вышэйшую адукацыю маюць 94% настаўнікаў і кіраўнікоў школ.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509