Стихи последних лет

Стихи последних лет

31 августа 2010, 14:53
Автор:
49
Травою быў - а нехта ў небе сінім сказаў: адчуй свой боль і стань мне сынам. І я прайшоў шлях веры і зняверы, парою грукаўся ў чужыя дзверы, любіў, кахаў і зведаў смак самоты… Але - што потым? Я не прыму фальшывай пазалоты на сэрцы і траве, што мне раднёю. Мне ўсё радзей лавіць прамень над ёю, часцей – сачыць за знічкавым палётам. Але – што потым? Былінку слова, каліва пяшчоты пакіну вам, і гэта дасць мне сілы змяёй не віцца ў кроку ад магілы і ўдзячнасць прашаптаць нямоглым ротам. Але – што потым? Травінку пацалую без употы, не ў гнеў Таму, чый кліч у небе сінім пачуў аднойчы, каб назвацца сынам. І страціць сэнс адвечная турбота – а потым што?... Бясспрэчны і адзіны адказ ёсць там, адкуль няма звароту.