Плюсы і мінусы новай беларускай арфаграфіі
— Марыя Барысаўна, на Ваш погляд, ці кардынальна зменіцца беларуская арфаграфія?
— У правілы было ўнесена каля 20 змен. Неабходнасць у іх наспела, бо ў апошні час беларуская мова змянілася ў плане слоўнікавага складу. Лексіка папоўнілася шматлікімі актуальнымі на сённяшні дзень замежнымі словамі, у першую чаргу — англамоўнымі . Як вядома, асаблівасцю беларускага правапісу з’яўляецца шырокае паданне фанетычнага прынцыпу (гэта значыць прынцыпу, які адлюстроўвае на пісьме асноўныя прыкметы). Гэта робіць беларускі правапіс вельмі адчувальным да пераменаў такога роду. Менавіта для пашырэння фанетычнага прынцыпу нашага правапісу і захавання нацыянальных асаблівасцей беларускай мовы паўстала неабходнасць у зменах.
— Як Вы думаеце, Закон «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» палегчыць працэс вывучэння беларускай мовы ў школах?
— Так. Таму што па новых правілах стане менш выключэнняў. А гэта раней вельмі блытала дзяцей пры вывучэнні беларускай мовы. Новы ж закон не толькі спыніць гэты арфаграфічны разнабой, але будзе садзейнічаць больш паспяховаму вывучэнню мовы.
— Ці павінны будуць вучні пры правядзенні цэнтралізаванага тэставання здаваць тэсты па новых правілах?
— У гэтым навучальным годзе новыя правілы не закрануць ЦТ. Новаўвядзенні ніколі адразу не ўводзяцца. Ўжыванне старой арфаграфіі дазваляецца да 2013 года.
— На Вашу думку, новаўвядзенні станоўча ці адмоўна скажуццана на здачы ЦТ?
— Гэтыя змены ні ў якім выпадку не акажуць адмоўны ўплыў на ўзровень ведаў, ні, тым больш, на адзнакі на выпускных экзаменах за курс сярэдняй школы. А самае асноўнае — трэба памятаць, што школьнікам падчас вывучэння новай арфаграфіі не прыйдзецца вучыць нешта новае. Правілы застануцца тымі ж, проста іх дзеянне бу-дзе распаўсюджвацца на больш шырокае кола лексічных адзінак.
— Дзякуй за размову. Было вельмі цікава пачуць Ваша меркаванне.