Што думаюць аб новаўвядзеннях у беларускую арфаграфію будучыя выпускнікі?
23 октября 2010, 17:40

Што думаюць аб новаўвядзеннях у беларускую арфаграфію будучыя выпускнікі?

Поделиться

Кацярына Кіслюк, вучаніца гімназіі:

— Лічу, што новаўвядзенні своечасовыя, таму што мова з цягам часу мяняецца, і цяпер у ёй адлюстраваныя сучасныя тэндэнцыі. Мне цікава ўсё новае. Толькі шкада, што на вывучэнне правілаў засталося зусім мала часу. Але радуе тое, што пакуль нам не прыйдзецца здаваць тэставанне па-новаму.

Алеся Мяцеліца, вучаніца СШ №2 г.Мікашэвічы:

— Для мяне новаўвядзенні палегчылі працэс вывучэння беларускай мовы. Яна стала больш зразумелай, выклікае менш цяжкасцяў. Таксама новая арфаграфія ўключыла ў сябе вялікую колькасць замежных слоў, што павысіла ўзровень сучаснай беларускай мовы.

Эмілія Тупека, вучаніца СШ №2 г.Мікашэвічы:

— Для мяне новыя правілы значна палегчылі працэс вывучэння беларускай мовы. Падтрымліваю гэтыя змены, бо беларуская мова стала значна лягчэйшай пры вывучэнні, вучні пры здачы экзаменаў і ЦТ будуць дапускаць меней памылак.