У «Новым Палессi» — новы кiраўнiк
На агульным сходзе членаў СВК «Новае Палессе» абраны новы старшыня Вiталь Фёдаравiч Ермалёнак, які працаваў да гэтага заатэхнiкам СВК «Дварэцкi».
Члены сельскагаспадарчага кааператыва «Новае Палессе» спадзяюцца, што арганiзатарскiя i гаспадарчыя здольнасцi Вiталя Ермалёнка выведуць «Новае Палессе» на былую эканамiчную моц.