Проба пера

Проба пера

28 октября 2010, 11:36
549
Уладзіміру Караткевічу прысвячаецца

Жыццё, як птушка, пралятае,
Паспей яго за хвост схапіць,
І споўніць усе свае жаданні,
І мары ў дзеях ажывіць.
Адчуць і шчасце, і трывогу,
Надзеі светлыя, любоў –
Ўсё тое, што трымае сэрца,
І чым багатае жыццё.
Знайсці людзей, якія пройдуць
З табою разам гэты шлях.
Калі патрэбна, дапамогуць,
Якія зробяць ўсё для вас.
Пражыць жыццё патрэбна так,
Каб потым больш не шкадаваць.
Яго не павярнуць назад
І ўсё спачатку не пачаць.
Настасся Пясоцкая, вучаніца Любачынскай СШ

* * *
Калісьці Уладзімір жыў,
Ён ўсіх любіў, зямлю хваліў.
Ён вельмі добры чалавек,
І варта ён пражыў свой век.
Ён быў дабрэй за ўсіх на свеце,
І прысвячаў ён вершы дзецям.
А верш яго, бы песня маці,
Салодка так пад яго спаці.
Ён вельмі шчыры чалавек,
Вядомы стаў на цэлы свет.
Раман Пясоцкі, вучань Любачынскай СШ

* * *
Ужо мінула 80 год,
Як нарадзіўся ў Оршы
Ўладзімір Караткевіч.
Такое імя ў творцы.
Пісаў пра гісторыю і пра каханне,
Вершы, аповесці, апавяданні.
Іх змест у сэрцы — назаўжды,
Раю табе — пачытай і ты.
Талент вялікі меў чалавек,
І творы яго будуць жыць доўгі век.
Ангеліна Скрыль, вучаніца СШ №3 г.Лунінца