З пашанай да класікаў

З пашанай да класікаў

05 ноября 2010, 08:00
Автор:
518
Па добрай традыцыі ў асеннюю пару праводзяцца літаратурныя чытанні “Каласавіны”, якія ладзяць творчы клуб “Муза” Лунінецкага ГДК і паэтычны клуб “Натхненне” палітэхнічнага каледжа.

Гэтым разам “Каласавіны” прайшлі у своеасаблівым фармаце. Навучэнкі каледжа з групы 24 (класны кіраўнік — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Святлана Пятроўна Голад) падрыхтавалі і прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю “Не моўкне голас песняроў”, прысвечаную жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дзяўчаты выразна гаварылі пра класікаў, чыталі іх творы. Тое, што гучала са сцэны, ілюстравалася слайдамі і песнямі ў выкананні славутага ансамбля “Песняры”. Свае меркаванні аб класіках, аб літаратурных традыцыях Лунінеччыны выказалі мясцовыя літаратары Вадзім Жылко, Віктар Філатаў, Аляксандр Хаўдзееў, Мікалай Ільючык, якія прачыталі ўласныя творы. Пасля сустрэчы госці вечарыны і кіраўніцтва каледжа абмяняліся друкаванымі сувенірамі.