Два жанры
17 ноября 2010, 20:57

Два жанры

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло чарговае пасяджэнне “ўніверсітэта культуры”, арганізаванае супрацоўнікамі ЦРБ і клубам “Муза” ГДК. Тэмай стала прэзентацыя новых кніг Сцяпана Нефідовіча - паэтычнага зборніка “Махаю крыламі гадоў” і ўспамінаў “Іх яднала дружба” (пра Андрэя Макаёнка і былога старшыню любанскага калгаса Уладзіміра Сцепчанку). Першы зборнік выпусціў клуб “Муза”, другі - аддзел маркетынгу бібліятэкі.
Поделиться

Сустрэчу пачалі галоўны бібліятэкар Галіна Гаўрыловіч, якая распавяла пра жыццёвы і  творчы шлях С.Нефідовіча, і Вадзім Жылко, які пазнаёміў з кніжнымі серыямі клуба “Муза”. Сцяпан Паўлавіч чытаў свае вершы і ўрыўкі з нарысаў. Некаторыя яго творы выканалі 10-класнікі СШ №1 г.Лунінца Наталля Шэўчык, Іван Кіслюк, Яна Кузюбердзіна і Антон Канапацкі на чале з настаўніцай Наталляй Веніямінаўнай Лазько. Аўтара віталі калегі па творчасці — Вольга Грыдзюшка, Аляксандр Хаўдзееў, Рыгор Жук, Іван Панасюк, Віктар Філатаў, дырэктар музея Ганна Пакіна, супрацоўніца бібліятэкі Таццяна Карпуковіч. Вынікі падвяла загадчыца аддзела бібліятэкі Валянціна Рагалінская, якая пажадала С.П.Нефідовічу не супыняць творчы палёт, а браць ўсё новыя вышыні.