У гонар класіка
03 декабря 2010, 08:00

У гонар класіка

На мінулым тыдні шмат у якіх установах культуры і адукацыі прайшлі мерапрыемствы да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча (1930-84).
Поделиться

Лунінецкі раённы музей, у прыватнасці, у юбілейны дзень правёў тэматычную экскурсію для вучняў СШ №4. А на наступны дзень тут адбылася міні-вечарына ў гонар класіка, на якую завіталі навучэнцы 7-9 класаў СШ №2 на чале з настаўнікам А.П.Хаўдзеевым. Перад гасцямі выступілі навуковы супрацоўнік музея Вольга Богдан, мясцовыя літаратары Віктар Філатаў і Вадзім Жылко.