Выдатна!
Днямі былі падведзены вынікі абласнога этапа Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы сельскіх клубных устаноў «Клуб года».
У намінацыі «Клубная ўстанова культуры ўніверсальнага характару» ўпэўненую перамогу атрымаў Дзятлавіцкі цэнтральны сельскі Дом культуры. Абласная камісія зазначыла належны ўзровень інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў, актыўны ўдзел у культурна-масавых акцыях, якасную арганізацыю прафесійных святаў, вечароў-ушанаванняў, укараненне сучасных форм культурнага абслугоўвання ўсіх узроставых катэгорый насельніцтва.
Паказаць высокі ўзровень прафесіяналізму і выйсці ў рэспубліканскі тур конкурсу Дзятлавіцкі ЦСДК змог дзякуючы наладжанай рабоце начальніка аддзела культуры Ганны Мечаславаўны Баецкай, дырэктара Дзятлавіцкага ЦСДК Алены Дзянісаўны Яскевіч і работнікаў раённага арганізацыйна-метады-чнага цэнтра.