Официальные цифры…
24 декабря 2010, 08:00

Официальные цифры…

Предварительные итоги выборов Президента Республики Беларусь 19 декабря 2010 года (по данным Центризбиркома):
Поделиться

Костусёв Григорий Андреевич — 126.645 (1,97%)

Лукашенко Александр Григорьевич — 5.122.866 (79,67%)

Михалевич Алексей Анатольевич — 65.598 (1,2%)

Некляев Владимир Прокофьевич — 113.747 (1,77%)

Романчук Ярослав Чеславович — 126.986 (1,97%)

Рымашевский Виталий Анатольевич — 70.433 (1,1%)

Санников Андрей Олегович — 164.000 (2,56%)

Статкевич Николай Викторович — 67.000 (1,04%)

Терещенко Виктор Иванович — 69.653 избирателей (1,08%)

Усс Дмитрий Иванович — 31.000 избирателей (0,48%)

Против всех — 6,47%

В 2006 году явка избирателей была 92,9%, на 2% больше, чем в 2010 году. Если говорить о поддержке А.Лукашенко, она в 2006 году была 83%.

* * *

Александр Лукашенко заявил, что считает неплохим набранный им на выборах процент голосов «при том, что происходило в нашей стране, при той так называемой агитации». «Но давайте будем честны: 20% или высказались против, или проголосовали за альтернативных кандидатов. Согласитесь, что есть над чем подумать, — сказал он. — И я буду думать, прежде всего, об этом, не забывая о своих сторонниках».

…і некаторыя ацэнкі

Кампаніі «За справядлівыя выбары» і «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падвялі вынікі незалежнага назірання за выбарамі. Каардынатары паведамілі пра шэраг парушэнняў выбарчага заканадаўства, а таксама заявілі пра фальшаванне вынікаў. Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карніенка засведчыў: «На тых участках, дзе ўдалося наладзіць назіранне, — там Лукашэнка не перамог».

Кампанія «Праваабаронцы за справядлівыя выбары» праводзіла вынік свайго маніторынгу ў надзвычайных умовах. Ноччу на 20 снежня ў офісе адбыўся ператрус, была канфіскавана аргтэхніка. Лідэр праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі зазначыў: «Тое, што ўлады не хацелі бачыць вынікі нашай працы, сведчаць падзеі мінулай ночы. Можна сказаць з вялікай доляй упэўненасці, што выбары былі недастаткова дэмакратычныя, недастаткова празрыстыя. І здзіўляцца масаваму пратэсту, які адбыўся, уладам няма чаго».

* * *

Місія назіральнікаў АБСЕ прыйшла да высновы, што не можа даць станоўчай ацэнкі выбарам у Беларусі. Стандарты АБСЕ не былі вытрыманыя, і выбары нармальнымі не былі. Вечар выбараў быў азмрочаны затрыманнямі практычна ўсіх кандыдатаў, а таксама сотняў актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе місіі. Якасць працэсу значна пагоршылася пры падліку галасоў. Назіральнікі адзначалі гэтую працэдуру як «дрэнную» ці «вельмі дрэнную» практычна на палове выбарчых участкаў. Тоні Лойд, які ўзначальваў місію кароткатэрміновых назіральнікаў, заявіў: «Гэтыя выбары не змаглі даць Беларусі той новы пачатак, якога яна вартая. Працэсу падліку галасоў не хапала празрыстасці. Я асабліва чакаю адказу ўраду за арышты кандыдатаў, журналістаў і праваабаронцаў». Кіраўнік доўгатэрміновай місіі Герт Арэнс адзначыў, што ён спадзяваўся на больш станоўчую справаздачу, але гэта немагчыма з-за неналежнага падліку галасоў і сілавой рэакцыі ўрада на падзеі 19 снежня. Ён адзначыў, што місія сур’ёзна расчаравана падлікам галасоў пасля закрыцця выбарчых участкаў. 329 кароткатэрміновых назіральнікаў з 44 краін АБСЕ прадставілі больш за 4.300 справаздач па працэдуры падліку галасоў і галасавання.

* * *

Прэс-служба Белага Дома распаўсюдзіла заяву «Аб беларускіх выбарах і палітычным гвалце». У ёй гаворыцца, што ЗША не могуць прызнаць законнымі вынікі выбараў у Беларусі і заклікаюць неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

* * *

Брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідынгтан заявіў: «Вялікабрытанія рашуча асуджае ўсе акты гвалту, якія суправаджалі выбары ў Беларусі. Я шакаваны збіццём, арыштамі і затрыманнямі кандыдатаў, журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і іншых асоб». Аналагічную заяву прыняла і кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза Кэтрын Эштан.

* * *

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказала рашучы пратэст супраць прымянення сілы ў дачыненні да журналістаў і грамадскіх актывістаў 19 снежня: «Як мінімум 20 журналістаў былі затрыманыя, яшчэ столькі ж збітыя».

ГА «БАЖ» выказвае пратэст супраць формы асвятлення вядучымі дзяржаўнымі электроннымі СМІ мірнай грамадзянскай акцыі, якая адбылася ўвечары ў Мінску 19 снежня. Беларускае грамадства было абсалютна дэзінфармаваным наконт мэтаў гэтага мерапрыемства, колькасці ўдзельнікаў і іх дзеянняў, а таксама жорсткасці, з якой дзейнічалі супрацоўнікі міліцыі падчас разгону мірнай акцыі».