Проба пера
07 января 2011, 08:00

Проба пера

Поделиться

* * *

У цэнтры Еўропы -наша Радзіма,

Край сініх азёрі белых бяроз.

Жыццё ёй аддамда апошняй хвіліны,

Тут зведаю ўсё,што даруе мне лёс.

З усмешкаюранак кожны вітаю.

Зямля мая, ты — асалода вачэй!

Спагадлівым словам сяброў сустракаю,

Каб разам за справы узяцца хутчэй.

Калі ж набліжаецца вечар лагодны,

Я, стомлены працай, крочу дамоў.

Я шчыра люблю цябе, краю мой родны,

Аб чым не стамлюся сказаць зноў і зноў!