Перад святам

Перад святам

І мароз, i завеi
Спынiць Божая сiла.
Твар зямлi пасвятлее
Ад анёлавых крылаў.
Кожнай зоркай заззяе
Ноч i месяц у поўнi,
Гiмн анёлы зайграюць —
Свет на Божай далонi.
Дух святы сыдзе з неба
На людзей, каб узрушыць,
Каб застацца у хлебе,
Заставацца у душах.
Валачобнiкi-волхвы
З Вiфлiемскага краю
Прыйдуць раптам
пад вокны,
Песню нам заспяваюць:
— Божы Сын нарадзiўся
На зямлi, ля ягнятак,
Божы сын нарадзiўся —
Пачынаецца Свята!