У каляду!

У каляду!

14 января 2011, 08:00
377

Вечарэе. Гоман. Смех.
У руках — суконны мех.
З песняй звонкаю іду
Сёння я у каляду!
Пажадаем кожнай хаце
І здароўя, і багацця.
Міру, ладу, шчасця мора,
Каб мінула ліха-гора!
Зорка ў небе ззяе ярка,
Шпацыруем шпарка-шпарка.
Шчодры вечар! Добры вечар!
Пачастункі ўсе — дарэчы!
Снег іскрыць, і месяц ззяе,
З намі сам Гасподзь спявае!