З Божым наказам

З Божым наказам

14 января 2011, 08:00
555
11 студзеня, у аўторак, у гарадскім Доме культуры прайшоў Дзень прызыўніка.

Сімвалічна, што хлопцы ідуць служыць у час калядных святаў. Айцец Сергій, святар Лунінецкага храма ў гонар іконы Божай Маці «Взыскание погибших», звяртаючыся да прызыўнікоў з Божым наказам, пажадаў ім за час службы прывесці духоўнае і цялеснае ў парадак, навучыцца ўзаемаразуменню і дысцыпліне.

Павесткі атрымалі больш за 100 юнакоў. Яны будуць служыць ва ўсіх родах войск. Найбольш падрыхтаваныя накі-роўваюцца ў 1-ю Лунінецкую самаходную артылерыйскую батарэю 38-й мабільнай брыгады, якая дыслацыруецца ў Брэсце.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Анатоль Захаркевіч, ваенком падпалкоўнік Уладзімір Жук, падпалкоўнік запасу Аляксандр Жуланаў, маёр запасу Валерый Катунін пажадалі будучым воінам здароўя, цярпення, салдацкай дружбы, вяртання пасля службы загартаванымі і сапраўднымі мужчынамі.

Для будучых абаронцаў Айчыны выконвалі песні самадзейныя артысты ГДК.