Пах Хлеба

Пах Хлеба

21 января 2011, 08:00
386

Я штораз свежым цешуся хлебам,
Мне з дзяцінства знаём яго пах:
Злоснай сцюжай, і восеньскім небам,
І спякотаю летняй прапах,
Хлебаробскім прасоленым потам
І палеткавым водарам траў.
Пахне печы раскаленым подам
Найсмачнейшы у свеце са страў —
Хлеб з румянаю пахкаю скоркай.
Ў ім цяпло і энергія рук.
Хто не зведаў бясхлебіцы горкай,
Не ацэніць, на жаль, хлебны дух.