Птушка года — вялікі кулён

Птушка года — вялікі кулён

21 января 2011, 08:00
2304
Ужо традыцыйна штогод спецыялісты грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” выбіраюць птушку года. Птушкай 2011 года стаў вялікі кулён (па-руску - большой кроншнеп).

Гэта самы буйны з усіх кулікоў, што водзяцца ў Беларусі. Звычайна ён жыве на балотах, на вільготных лугах, часцей за ўсё заліўных, у поймах рэк.

Па памерах гэта птушка крыху большая за варону. У яе доўгая, моцна загнутая ўніз дзюба, доўгія ногі з шырока растапыранымі пальцамі, што дае магчымасць ёмка хадзіць па грузкіх мясці-нах. Сваёй доўгай дзюбай, як пінцэтам, кулёны могуць вельмі спрытна здабываць розных беспазваночных на балотах, лугах, у вадзе рэк і вадаёмаў. Харчуюцца насеннем траў і ягадамі.

Гняздуюцца кулікі на адкрытых балотах і вільготных лугах. Гнёзды ла-дзяць на зямлі, на купіне травы або асакі, якая выступае з вады, на грудку каля вады. У неглыбокай ямачцы высцілаюць крыху сухой травы і птушыных пёркаў, пуху і адкладваюць яйкі, заўсёды чатыры.

Вялікі кулён вельмі пужлівы і асцярожны, людзей блізка не падпускае, а таму яго цяжка разгледзець як след. Але ў трывожныя хвіліны далёка ад гнязда не адлятае, трывожна пілікае і носіцца над гняздом, што дае вельмі лёгкі арыенцір знаходжання яек для каршуноў, лісіц, бадзяжных сабак.

Як вядома, Беларусь — адзіная краіна з акружаючых,  дзе дазволена вясновае паляванне, і ў час палявання шмат кулёнаў, хоць і занесены ў Чырвоную кнігу, трапляюць пад абстрэл паляўнічых, а найбольш — браканьераў.

Колькасць кулікоў штогод змяншаецца, а колькасць кулёнаў падыходзіць да крытычнай адзнакі, таму ГА АПБ і вызначыла гэты від птушак на ўсерэспубліканскі паказ.

Яшчэ паўстагоддзя таму сустрэць вялікага кулёна магчыма было каля кожнай рэчкі, возера і на ўсіх вільготных тэрыторыях, а цяпер яны — рэдкасць.

У вырай кулёны адлятаюць у жніўні. Мігрыруюць індывідуальна, сем’ямі або невялікім чародкамі. А зімуюць каля Міжземнага і Каспійскага мораў.