Факты — рэч упартая
07 февраля 2011, 21:01

Факты — рэч упартая

Кожная перадвыбарная кампанія праходзіць пад лозунгам «За сильную и процветающую Беларусь» і на словах: «Усё для чалавека», «Дабрабыт людзей - аснова нашай палітыкі». А на справе клопаты аб людзях глохнуць у думках аб уладзе і ў эканамічных праблемах.
Поделиться

І ніякія словы не апраўдваюць тое, што відавочна збоку. Яркі прыклад: амаль палова сямейных пар разводзіцца з цягам часу, і сярод асноўных прычын разводаў — матэрыяльны недастатак маладых сем`яў і алкагольная залежнасць члена (або членаў) сям`і.

Вёскі ўвачавідкі страчваюць насельніцтва. Паглядзім на прыкладзе аднаго сельскага савета, на колькі зменшылася жыхароў за апошнія 16 гадоў і за 2010 год.

Як бачым, толькі за мінулы год насельні-цтва Лахвенскага сельсавета зменшылася на 109 чалавек — гэта роўна колькасці жыхароў двух вёсак Обруб.

У сельсавеце нарадзілася 22 дзіцяці, памерла 62 чалавекі. Нават аграгарадок з”яўляецца стратным. Любань за апошнія 4 гады страціла 79 чалавек (849 — 770). Як бачым, не дапамагаюць і набудаваныя дамы-«прыманкі». Ганьба дзяржаве, у якой знікаюць вёскі.