«Назваць сваімі імёнамі»

«Назваць сваімі імёнамі»

11 февраля 2011, 08:00
1209
Чытачам нашай газеты мінскі палітолаг, перакладчык і выдавец Вольф Рубінчык вядомы найперш як аўтар крыжаванак і сканаванак, хаця на старонках “ИП” часам друкаваліся і яго вершы, і іншыя творы.

Літаратар аддае даніну павагі і шахматам, сведчаннем чаму яго кнігі “На шахматныя тэмы” (2007) і “Жывуць вольныя шахматы” (2010). А днямі ўбачыла свет чарговая кніга аўтара “На яўрэйскія тэмы” (Мінск, 2011, 84 старонкі, 120 асобнікаў). Гэта зборнік уласных твораў у жанры навуковай і “грамадзянскай” публіцыстыкі, водгукаў і рэцэнзій на творчасць іншых. Аўтар, па яго словах, спрабуе паказаць, “што такое беларускае яўрэйства ў пачатку ХХ стагоддзя і куды яно ідзе?”

А паколькі беларускія яўрэі жывуць не ў вакууме, то на старонках кнігі непазбежна закранаюцца і іншыя аспекты нашага грамадска-палітычнага жыцця. Можна сцвярджаць, што дастаткова багаты фактаграфічны матэрыял будзе цікавы і беларускаму чытачу.