Плавальны басейн — у верасні

Плавальны басейн — у верасні

11 февраля 2011, 08:00
613
Каля матадрома паступова вырастае новае збудаванне – плавальны басейн. Як паведамляе інфармацыя аб аб’екце, заказчыкам з’яўляецца КУП “ЛунінецрайУКБ”. Генеральны падрадчык – УМБР-36 ААТ “Будтрэст №2” г. Пінска. Работы пачаліся ў жніўні мінулага года.

Плануецца, што ў верасні гэтага года дарослыя гараджане змогуць зрабіць першыя заплывы  ў вялікім басейне памерам 16х25 м, а дзеці – у малым памерам 5х10м.

Каштарыс збудавання пакуль 10 мільярдаў 24 мільёны 616 тысяч рублёў.

Пінскія і лунінецкія будаўнікі ўжо ўзводзяць сцены. Галоўны інжынер  КУП “ЛунінецрайУКБ”  Анатоль Клопат паведаміў, што будаўніцтва плавальнага басейна ідзе па графіку, няма затрымак і з фінансаваннем.