Празрысты дзень

Празрысты дзень

11 февраля 2011, 08:00
905
Публикуем очередную подборку стихов, присланных нашими читателями на конкурс в честь Дня влюблённых.

Празрысты дзень, i вокны быццам лёд,
Усходнім небам птушкі прывітаюць,
Ўчарашніх успамінаў цягнуць мёд
Ўсе думкі, ад якіх сняжынкі таюць.
«Сустрэча» — гэта слова не зусім
Да тых пачуццяў светлых падыходзщь,
Як нешта больш казалася уciм,
Хто акрылённым па сусвету ходзіць.
Яна — увасабленне гучных нот,
I пальцы, быццам тонкія сцяблінкі…
Яе жыццё — як паласаты кот
Стаў раптам цуда маляваць карцінкі.
Ў вачах цяпер дзівосны, яркі свет,
Усмешка з твару сёння не сыходзіць,
Ў краіну мараў знойдзены білет,
I шэры сум далей ўсё адыходзіць.