Зачарую, чарую цябе,

Зачарую, чарую цябе,

11 февраля 2011, 08:00
322
Публикуем очередную подборку стихов, присланных нашими читателями на конкурс в честь Дня влюблённых.

* * *
Зачарую, чарую цябе,
Зацалую, цалую цябе,
Закружу, закружу на руках,
Усаджу ў палявых васільках.
Ты наладзь свае струны душы,
Праспявай, праспявай у цішы
Пра каханне, што ў сэрцах цвіце,
І пра шлях, што да шчасця вядзе.
Няхай зоркі, хай зоркі з нябёс
Разам з месяцам звяжуць нам лёс,
Каб заўсёды, заўсёды ў жыцці
Давялося нам поруч ісці.
Хай снуецца жыццёвы сувой,
Ты навекі мая, а я — твой.
Ты чаруеш, чаруеш красой,
Нібы сонца на лузе расой.
Вось і летняя ночка прайшла,
Зараніца на ўсходзе ўзышла,
Будзяць песняю дзень жаўрукі,
І шчасліва глядзяць васількі.