2011= №11

2011= №11

17 февраля 2011, 18:31
759
Убачыў свет чарговы, адзінаццаты, выпуск краязнаўчага альманаха «Лунінецкі сшытак». Выдаў яго творчы клуб «Муза» ГДК пры дапамозе раённага музея. Укладальнік зборніка Вадзім Жылко ў прадмове да «Сшытка» распавядае пра набыткі лунінецкіх краязнаўцаў за мінулы год.

Сцяпан Нефідовіч у адным з артыкулаў аналізуе элементы гукапераймання ў фальклоры Лунінеччыны, у другім згадвае мясцовы фальклор, звязаны з татарскімі набегамі ў даўніну. Змешчана і невялікая нататка таго ж аўтара — версія паходжання назвы Дзятлавічы ад «дзяцелавіны» (дзікай белай канюшыны).

Васіль Туміловіч распавядае пра ўдзел лунінецкага памешчыка Яна Шчытта ў вайне паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй у 1733-35 гадах. Леў Коласаў змясціў працяг свайго даследавання «Лунінецкая сфрагістыка» (першая частка друкавалася ў 2006 годзе) — пра пячаткі і штампы лунінецкіх устаноў. Той жа аўтар сабраў «хроніку жыцця» Лунінецкага павета «пры Польшчы» — па матэрыялах афіцыйных выданняў Палескага ваяводства.