Хто ў нас з’явіўся, або Мода на імёны

Хто ў нас з’явіўся, або Мода на імёны

17 февраля 2011, 13:43
537
Мода на імёны ў першым дзесяцігоддзі нашага тысячагоддзя то папераменна тапталася на месцы, то марудна мянялася. На першае месца выходзілі Аляксандр з Кацярынай, Дзмітрый з Людмілай, Максім з Анастасіяй, Арцём і Ксенія (ці Аксана).

Па маім аналізе дадзеных ЗАГСа і сельвыканкамаў, у першым месяцы гэтага года лідарамі сталі Кірыл, Дар’я і Ганна (па 6 імён). Папулярнымі сталі Уладзіслаў, Мікіта, Дзмітрый, Даніла, Дзяніс (па 3 імені), столькі ж Мілан. А вось лідзіруючых цэлае дзесяцігоддзе Максімаў і Анастасій — адзінкі, а дакладней — 1 і 2 (суадносна).

Спіс назваў імён нованароджаных хлопчыкаў і дзяўчынак амаль роўны: 24 і 22. У ім пакуль няма спрадвечна папулярнага ў нашых мясцінах імені Таццяна, затое Марыі і Ганны (таксама заўсёдныя) ёсць, суадносна 2 і 6, а мужчынскіх — Іван, Аляксей і Мікалай — 1:1:2. А вось папулярнае імя Васіль у апошнія гады забылася зусім.

Трэба адзначыць, што ў спісе нашых мясцовых імён трывала ўжыліся Мілана, Сняжана і Вераніка, а зараз з’явілася Злата. Але, на жаль, няма Веры, Надзеі і Любові.

Такая сітуацыя з імёнамі на цяперашні час, але можна з досыць вялікай верагоднасцю меркаваць, што неўзабаве «модныя тэндэнцыі» ў гэтай сферы могуць змяніцца.

Последние новости