Стан роднай мовы
17 февраля 2011, 18:31

Стан роднай мовы

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Поделиться

Ён заснаваны ЮНЭСКА (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) і адзначаецца з 2000 года, каб абараніць моўную і культурную разнастайнасць.

Штодзённа беларускай мовай карыстаецца ўсяго чвэрць насельніцтва нашай краіны. Прычым, далёка не заўсёды гэта літаратурная мова.

Па афіцыйных звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у час перапісу насельніцтва беларускую мову назвалі роднай 5.058.402 чалавекі (большая частка насельніцтва краіны). А вось колькасць асоб, якія размаўляюць па-беларуску штодзённа, — 2.227.175.

Адукацыю ў беларускамоўных класах атрымлівае прыкладна адно дзіця з пяці. Па звестках Міністэрства адукацыі Беларусі за 2009/2010 навучальны год, такіх дзяцей у краіне было ўсяго 19,1% ад усіх навучэнцаў.

У канцы 2009 года ЮНЭСКА выпусціла “Атлас моваў свету, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення”. Туды ўвайшла і беларуская. Урад ужо звярнуў увагу на даволі складанае становішча беларускай мовы. У дзяржаўных органах плануецца пашырэнне сферы яе ўжывання. Ці зрушыцца з месца ў нас моўная сітуацыя, невядома. То ж усім чыноўнікам прыйдзецца ўзяцца за падручнікі, бо толькі адзінкі з іх могуць размаўляць па-беларуску. Ды і ў самых масавых грамадскіх аб’яднаннях “Белая Русь”і БРСМ уся работа вядзецца не на роднай мове.