На аўтобусе да школы — па даведцы

На аўтобусе да школы — па даведцы

25 февраля 2011, 08:44
626
Паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага цяпер школьнікі бясплатна змогуць ездзіць толькі да сваёй школы і толькі падчас заняткаў з 1 верасня да 30 чэрвеня.

У іншых выпадках, у тым ліку на дадатковыя заняткі ў секцыях і гуртках у выхадныя, аплата поўная.

23 лютага. Гарадскі аўтобус №6 “Чыгуначны вакзал — ліцэй”. Асноўныя пасажыры — навучэнцы ліцэя. На кожным прыпынку ў аўтобус захо-дзяць юнакі і дзяўчаты, якія накіроўваюцца ў навучальную ўстанову. Кандуктар гаворыць, што зараз школьнікі паказваюць, калі неабходна, звычайную даведку.

Ад 1 сакавіка яна павінна мець адпаведныя атрыбуты.