Пераказ, ці “Зіма ж на двары!”
25 февраля 2011, 09:09

Пераказ, ці “Зіма ж на двары!”

Усе анекдоты, канечне ж, бяруцца з жыцця. Нядаўна сама ў гэтым ўпэўнілася. У нашым класе адбыўся выпадак, пра які проста не магу не расказаць. На ўроку беларускай мовы мы пісалі кантрольны пераказ тэксту. І вось як яго “пераказаў” адзін з маіх аднакласнікаў…
Поделиться

Давер

Ён быў худы: скура ды косці. І пайшло па вёсцы, што сабака шалёны. У яго кідалі чым папала. Жывёліна пакінула вёску і стала жыць у прыбярэжным лазняку.

Я вельмі хваляваўся. Дзе жыве? Чым харчуецца? Зіма ж на двары. Аднойчы не вытрымаў. Набіў кішэні хлебам і пайшоў шукаць небараку.

Ён выбег мне насустрач. На яго страшна было глядзець. Жывот падцягнула да самай спіны. Сабака брахаў да хрыпаты. Я кінуў акрайчык хлеба. Жывёліна паглядзела на мяне недаверліва, але хлеб узяла і  знікла ў кустах. Потым зноў вярнулася . З кустоў даносілася слабое скавытанне. Шчаняты! Вось каму жывёліна адносіла мае гасцінцы. Хоць сама была галодная, але так і не паласавалася хлебам. Як і кожная маці, што аддае лепшае сваім  дзецям.

Назаўтра сабака падпусціў мяне бліжэй да шчанят. Дзеці былі такія ж худыя, як і маці.

Аднойчы жывёліна ўзяла шчаня і паклала да маіх ног, потым прынесла другое і даверліва паглядзела мне ў вочы. Усю сямейку я прывёў дадому і зрабіў цёплую будку.

Пераказ (каб не парушаць “аўтарскае права”, захоўваю нават знакі прыпынку):

Давер

«Ён быў худы. І пайшоў ён у госці. Але ж сабака асталася дома. Давер перажываў за яе. У гастях у яго кідалі чым папала. Потым калі ён прыйшоў да дому, сабакі не было і ён пайшоў іскаць яе. Шмат часу Давер шукаў сваю сабаку, но так і не найшоў. І ён пайшоў да хаты. Каля хаты Давер пачуў як некая сабака лает. І ён пабег на гэты лай. Но здалося, што гэта была не яго сабака. Потым Давер пайшоў у хату і калі прыйшоў ён убачыў сваю любімую сабаку. Давер так абрадаваўся свёй сабаке і сказаў: зіма ж на дварэ».

Вось вам і анекдот!