С.П.Нефідовічу
04 марта 2011, 08:00

С.П.Нефідовічу

Поделиться

З прафесій прэстыжных на свеце
Настаўнік значней амаль усіх.
Ён кветкам жыцця — нашым дзецям —
Нясе промні ведаў сваіх.
Ён з цемрай ваюе бясконца.
Калі ж ён яшчэ і паэт —
Святлом сваіх думак, як сонцам,
Ён увесь абдымае сусвет,
Адзін сярод з`яў і відовішч,
І ведаў, і думак уладар.
І гэта — Сцяпан Нефідовіч,
Радзімага краю пясняр.
І я ў юбілей твой жадаю
Здароўя, жыцця без турбот
І з творчых палёў ураджаі
Здымаць хоць па кніжцы штогод.
Бо ў вершах шмат зор пуцяводных,
Нашчадкам патрэбных ў жыцці,
А творцам і хлеб, верагодна,
І шлях ў бессмяротнасць ўвайсці.