Толькі па-беларуску

Толькі па-беларуску

04 марта 2011, 17:53
837
дазвалялася размаўляць у Дзень родной мовы, 21 лютага, у СШ №4 г.Лунінца.

У яго рамках адбылося адразу некалькі мерапрыемстваў. Гэта конкурс малюнкаў “Мой родны кут”, канцэртная праграма, конкурс чытачоў, якія выступілі з вершамі беларускіх паэтаў.

Арганізавала такі цікавы дзень Наталля Іванаўна Казанкова. У сваім выступленні перад гледачамі, вучнямі школы, яна неаднаразова цытавала словы нашага паэта-земляка Сцяпана Паўлавіча Нефідовіча — амаль усе яго творы напісаны менавіта на роднай мове.

Успомнілі таксама пра атлас міру, які аб’ядноўвае тыя мовы, якія ў хуткім часе зусім перастануць гучаць на зямлі. На вялікі жаль, у іх спіс уваходзіць і наша беларуская мова…

Здаецца, Дзень роднай мовы знайшоў водгук у сэрцах вучняў. Усе задумаліся пра лёс матчынага слова, яшчэ раз пераканаліся ў тым, што трэба шанаваць яго і берагчы. Дарэчы, у дзень, калі адбываліся мерапрыемствы, у школе дазвалялася размаўляць толькі па-беларуску.

Падвялі вынікі конкурсаў. Лепшымі аўтарамі малюнкаў сталі Даша Антановіч, Іна Чарнавокая, Вераніка Германовіч, Ганна Мозаль, Марына Соц, Максім Шарэнда, Аляксандра Туміловіч, Юля Драчан, Насця Хартановіч, Яна Маёрава, Іра Емельяновіч, Алеся Кушнярук, Іра Масло.

А ў конкурсе чытачоў перамаглі Ігар Бусько, Алёна Кацуба, Вова Каховіч, Наташа Жарко, Іра Емельяновіч, Маргарыта Копаць, Стэфан Малахаў, Аляксандра Мшар, Даша Козел, Крысціна Трухановіч, Даша Базан, Аліна Баўкуновіч, Іра Масло.

Цудоўна выконвалі беларускія песні ў час канцэртнай праграмы ўдзельнікі школьнага хору, дзяўчынкі 6“Б” класа і Ліана Яраховіч з 2“Б”. За што ім вялікі дзякуй!