З любоўю да жанчыны
04 марта 2011, 18:03

З любоўю да жанчыны

Выйшаў 32-гі выпуск альманаха “Лунінецкая муза”, які выдае аднайменны творчы клуб гарадскога Дома культуры.
Поделиться

Змест зборніка складаюць новыя паэтычныя творы аднаго з самых сталых і плённых лунінецкіх літаратараў Рыгора Андрэевіча Жука пад агульнай назвай “Мой свету цуд”. Ягоны папярэдні зборнік “Праздник чувств”, выдадзены ў 2006 годзе ў той жа серыі, карыстаўся асаблівай увагай сярод чытачак, бо менавіта жанчыне, яе хараству, пяшчоце, мяккасці і жыццёвай мудрасці прысвячае аўтар большую частку сваіх вершаў.

Тое ж можна сказаць і пра новы зборнік. Тут зноў — гімн жаночай прыгажосці, якая па-ранейшаму натхняе паэта на творы. Некаторыя вершы маюць асабістыя прысвячэнні, але іх змест выяўляе больш агульны сэнс, бо для аўтара кожная жанчына — прадмет захаплення і глыбокай пашаны. А для гэтага ў яго творчым арсенале маецца агромністая колькасць адпаведных слоў і параўнанняў.

Ёсць у зборніку і вершы на іншыя тэмы — пра прыроду, пра сямейныя каштоўнасці, а таксама сатыра. Несумненна, чытачы, якія ўжо знаёмыя з творчасцю Рыгора Жука, атрымаюць задавальненне ад новага зборніка “Мой свету цуд”.