Змаганне пад кальцом

Змаганне пад кальцом

04 марта 2011, 08:00
537
Баскетбол У спартыўнай зале Лунінецкага сельгаскаледжа з 1 па 4 сакавіка праходзяць абласныя спаборніцтвы па баскетболу сярод васьмі зборных каманд устаноў прафесійна-тэхнічнага навучання.

Удзельнічаюць баскетбалісты каледжаў: будаўнікоў з Кобрына, электратэхнікаў з Белаазёрска, прыборабудаўнікоў і сувязістаў з Брэста, сельгасвытворцаў з Лунінца; ліцэяў: будаўнікоў з Баранавіч, сельгасвытворцаў з вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна і Століна.