«Прывiтанне, Свет!»
11 марта 2011, 08:00

«Прывiтанне, Свет!»

У Брэсце адбыўся абласны этап рэспублiканскага агляду-конкурсу дзiцячай творчасцi. 
Поделиться

У ім прынялі ўдзел выхаванцы Лунiнецкага ЦДТ, пераможцы занальнага тура конкурсу.

Як паведаміла кiраўнiк эстраднай студыi «Залатое птушаня» Галiна Мiкалаеўна Гiмбатава, дыпломам 2 ступенi ў намiнацыi «Вакальны ансамбль» адзначаны ўзорны ансамбль «Залатое птушаня», у намiнацыi «Салiст-вакалiст» дыплом 3 ступенi атрымала Крысцiна Збралевiч. Таксама за ўдзел у конкурсе адзначаны дуэт у складзе Андрэя Ляшука (другі дыплом у хлопца за сольнае выкананне) i Аляксандры Скiбы, а таксама салiстка Вiкторыя Савiч.

А яшчэ Галiна Мiкалаеўна заўважыла, што ўдзел у такiм прэстыжным мерапрыемстве надаў упэўненасцi ў сваiх здольнасцях кожнаму з артыстаў. Асаблiва прыемным было тое, што ансамбль, выс-тупiўшы ў сваiм абнаўлёным складзе, змог утрымаць высокi ўзровень, зададзены папярэднiмi, больш дарос-лымi ўдзельнiкамi калектыву.