Не ляціце, гусі, дадому!
Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе дазволена вясенняе паляванне на птушак усіх відаў.
Заліліся нябёсы сінькаю,
Талы снег ручаямі сплывае.
Звонка-звонка сініцы цінькаюць —
Клічуць птушак да роднага краю.
І чутно: недзе там, за Балканамі,
Крыллем лопаюць качкі і гусі —
То імкнуць у старонку жаданую,
У родны край, да сваёй Беларусі.
Я б паслаў тэлеграму сустрэчную,
Калі б ведаў птушыную мову:
«Не ляціце ў старонку вечную,
Уцякайце далей ад дому:
Беларусь жа цяпер стала бойняю,
А ў чужых краях будзеце вольнымі».