Веснавыя замалёўкі
18 марта 2011, 08:00

Веснавыя замалёўкі

У дзень, нягледзячы на халодны вецер, усё ж прыгравае веснавое сонейка. З палёў амаль зышоў снег, а рэкі, рэчкі ўжо адлюстроўваюць сінявокае неба.
Поделиться

Вось і рэка Смердзь скінула з сябе зімовы панцыр і падстаўляе свае воды пад яшчэ не вельмі цёплае веснавое сонца. Але пройдзе яшчэ з дзесятак дзён — і рака ў поўную сілу завіруе, пакліча да сябе дзятву, неўтаймаваных аматараў рыбнай лоўлі.