Яшчэ стаяць у смутку дрэвы,

Яшчэ стаяць у смутку дрэвы,

18 марта 2011, 08:00
Автор:
435

* * *

Яшчэ стаяць у смутку дрэвы,

Яшчэ ляжыць на голлі снег,

Яшчэ не чутны птушак спевы,

На льду не знік гарэзны смех.

Яшчэ шарэе зверху неба,

І пад нагамі снег рыпіць,

Пальчаткі шчэ насіці трэба

І шыю шалікам круціць.

Але змянілася паветра,

Такое звонкае яно!

А той чароўны подых ветру —

Даўно палае ўжо вясной!

Няхай гудуць яшчэ прагнозы:

Няхутка будуць дні красны,

Трашчацьмуць шчэ зімы марозы,

Але не спудзіць ўжо вясны!