Упакоўка запатрабавана
Акцыянернае таварыства “Палімер”, што ў Сінкевічах,

нягледзячы на цяжкасці з падаражаннем сыравіны, працягвае выпускаць вырабы з пластмасы для ўпакоўкі тавараў, а таксама пастаўляе спажыўцам пластмасавыя палосы.
Прадуцыя “Палімера” запатрабавана як у Беларусі, так і ў блізкім замежжы. З пачатку года на экспарт пайшло 25,5% ад аб’ёму адгружаных палімерных вырабаў.
Дарэчы, коркам вытворчасці “Палімера” закрываецца шампанскае Мінскага завода. Таксама коркі сінкевіцкіх вытворцаў выкарыстоўваюцца і для вінных бутэлек.
Зараз вялікі попыт маюць поліэтыленавыя мяхі для збору бярозавага соку.